Знаёмцеся з нашай арганізацыяй, якая ўжо больш за 50 гадой паспяхова працуе на рынках разнастайных хімічных прадуктаў, якія карыстаюцца попытам больш чым у 40 краінах свету. Дакладная і зладжаная работа калектыву забяспечвае ўстойлівы выпуск высокаякаснай прадукцыі, якая з’яўляецца сыравінай для многіх галін прамысловасці.
Аснаванае ў 1968 г. прадпрыемства “Палімір” знаходзіцца ў маладым беларускім горадзе Наваполацку, размешчанным побач са старажытным горадам Полацкам, які мае тысячагадовую гісторыю.
Полацк здаўна быў вядомы як горад, размешчаны ў цэнтры Еўропы на знакамітым водным шляху “з вараг у грэкі”, па якім ішлі гандлёвыя караваны з Захаду на Усход і з Поўдня да Чорнага мора.
У 1958 г. побач з г.Полацкам быў закладзены падмурак новага горада – Наваполацка, які рос разам з будаўніцтвам двух найбуйнейшых у Еўропе заводаў – нафтаперапрацоўчага і хімічнага. Сёння Наваполацк стаў горадам найбуйнейшага нафтахімічнага комплексу Рэспублікі Беларусь.
На тэррыторыі ў 800 га размешчана тры вытворчасці з трыццаццю асноўнымі і дапаможнымі цэхамі. Арганізацыя налічвае звыш за 4 000 работнікаў.
У летапісе “Паліміра” за паўвекавую гісторыю назбіралася нямала важных паддзей і працоўных перамог. 13 чэрвеня 1964г. – падпісана распараджэнне Савета міністраў СССР об пачатку будаўніцтва Полацкага хімкамбіната.
4 лютага 1968 года – наваполацкія хімікі атрымалі першы беларускі поліэтылен.
22 кастрычніка 1971 года – на вытворчасці “Манамеры” у цэху №201 выпусцілі першую тону нітрыт акрылавай кіслаты (НАК).
12 кастрычніка 1972 года – на вытворчасці “Нітрон-С” атрымалі першыя метры акрылавага валакна па англійскай тэхналогіі.
27 красавіка 1973 года – у цэху №204 выпусцілі першы беларускі метылакрылат.
27 мая 1974 года – паспяхова запушчана другая чарга вытворчасці “Поліэтылен”. На ўстаноўцы “Палімір-50” атрымалі першыя 500 кг прадукцыі.
25 красавіка 1975 года – загадам Міністэрства хімічнай прамысловасці СССР на базе Полацкага хімічнага камбіната было створана Вытворчае аб’яднанне “Палімір” імя 50-годдзя БССР.
17 лютага 1976 года – калектыў наваполацкіх хімікаў адзначаны адной з найважнейшых узнагарод СССР – ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
31 снежня 1985 года – на новай валаконнай вытворчасці “Нітрон-Д” па італьянскай тэхналогіі атрымалі першыя метры гатовай прадукцыі.
1 снежня 2008 года – ААТ “Палімір” было рэарганізавана і далучана до ААТ “Нафтан”. Створаны найбуйнейшы нафтахімічны комплекс Беларусі.
29 красавіка 2011 года – уведзена ў эксплуатацыю кагенерацыйная энергатэхналагічная ўстаноўка (КГТУ) магутнасцю 9 МВт.
Снежань 2012 года – завершылася маштабная рэканструкцыя аддзялення кампрыміравання цеху №105.
Кастрычнік 2016 года – на вытворчасці сінтэтычнага валакна ўрачыста адзначылі працоўную перамогу – атрыманне мільённай тоны гатовай прадукцыі.
Завод «Палімір» выпускае шырокі спектр хімічных прадуктаў.
Газападобныя і вадкія прадукты піролізу
Асновай тэхналогіі завода «Палімір» з’яўляецца піроліз вуглевадароднай сыравіны – бензіну і лёгкіх вуглевадародных фракцый нафта-і газаперапрацоўчых заводаў. Тэхналогія ўключае шматлікія стадыі перапрацоўкі вуглевадародных фракцый піролізу з атрыманнем канчатковых прадуктаў (схема вытворчасці прадукцыі).
У працэсе стварэння вытворча-тэхнічнай базы выкарыстоўваліся тэхналогіі найбуйнейшых замежных фірмаў Англіі, Японіі, Германіі, Італіі (Courtaulds, Asahi Chemical Co. Ltd, Kanematsu Gosho, SNIA BPD і інш.), а таксама распрацоўкі НДІ і праектных інстытутаў краін СНД.
Выпускаемая прадпрыемствам прадукцыя канкурэнтаздольная дзякуючы высокай якасці, разнастайнаму асартыменту і актыўнаму маркетынгу, мае шырокую вядомасць і шматлікіх спажыўцоў як на ўнутраным рынку, так і ў краінах СНД і далёкага замежжа. Гэтаму спрыяе і выгаднае геаграфічнае становішча прадпрыемства. Больш за 60% поліэтылену, акрылавага валакна, прадуктаў арганічнага сінтэзу і вуглевадародных фракцый экспартуюцца ў Расію, Украіну, Германію, Фінляндыю, Польшчу, Прыбалтыку, Венгрыю, Балгарыю, Кітай і інш. краіны.
Прадукты завода «Палімір» знаходзяць прымяненне ў самых разнастайных галінах прамысловасці: вытворчасці кабеля, перапрацоўцы пластмас, вытворчасці ўпаковачных матэрыялаў, вырабе дываноў, тэкстыльных тканін і трыкатажных вырабаў, штучнага меха, вытворчасці бытавой хіміі і іншых прадуктаў. Шэраг арганічных злучэнняў, якія прапануе завод “Палімір”, з’яўляюцца таксама сыравінай для далейшага сінтэзу разнастайных спецыяльных хімічных прадуктаў.
Завод «Палімір» працуе з такімі краінамі як: Расія, Азербайджан, Арменія, Егіпет, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Узбекістан, Украіна, Аргенціна, Бангладэш, Бельгія, Бразілія, Вялікабрытанія, Венгрыя, Германія, Індыя, Італія, Кітай, Латвія, Літва, Нідэрланды, Непал, Пакістан, Польшча, Сербія і Чарнагорыя, Славенія, ЗША, Тайвань, Турцыя, Уругвай, Фінляндыя, Чэхія, Эстонія.
Прадпрыемствы-партнёры, з якімі ўсталявана доўгатэрміновае супрацоўніцтва.
Расія: ААТ «Сібур Холдынг», ЗАТ «Москабель», Штучны мех, Курсктрыкатажпрам, Сувораўская нітка, ТАА ТПФ «Яраслаўскі тэхнічны вуглярод», ЗАТ «Полипак».
Украіна: ААТ «Укрпластик», ААТ «Адэскі кабельны завод», Залатое Руно, Фабрыка штучнага футра, Южкабель.
Германія: Dyе Star, Dr. Bohme. Латвія: SIA FEDAK, Umaras, Ksan. Літва: Vernitas. Польшча: Unia. Кітай: Amdalin, Hebei Haihua. Турцыя: Silco, Teksez Ic ve Dis Ticaret LTD. Венгрыя: «ZOLTEK» Нергешуйфалу. ЗША: Hantsman. Фінляндыя: Bang & Bonsomer. Швецыя: Aarhus Carlshamn Sweden A.B . Галандыя: Ameropa. Вялікабрытанія: Melfon oils (UK) LTD.
Мы адкрытыя для супрацоўніцтва і рады знайсці ў Вас новых партнёраў.
ГАНДЛЁВЫЯ АРГАНІЗАЦЫІ І ПРАДСТАЎНІЦТВА ГАЛІНОВАЙ ТАВАРАПРАВОДНАЙ СЕТКІ КАНЦЭРНА “БЕЛНАФТАХІМ” за мяжой:
У Расійскай Федэрацыі:
ТАА «Белнафтахім-РАС»
Адрас: ул. Большая Новодмитровская, д.23/3 (8-й этаж), г. Москва, Российская Федерация 127015
Тэлефон/факс: +74953082236
E-mail: info@belneftehim-ros.ru
Web-сайт: www.belneftehim-ros.ru
ТАА «Балтыйская гандлёвая кампанія» (Baltic Trade Company LLC)
Адрас: ул. Генерала Галицкого, 35, г. Калининград, Российская Федерация 236010
Тэлефон: +7 (4012) 531151
Факс: +7 (4012) 532243
E-mail: info@btk39.ru
Web-сайт: www.btk39.ru
У Польшчы:
ТАА «БНХ – Ойл Польска» (BNH – Oil Polska Sp.z o.o.)
Адрас: ul. Rejtana 17 lok. 14, 02-516 Warszawa
Тэлефон: +48225080111
Факс: +48225080112
E-mail: info@belneftekhim.pl
Web-сайт: www.bnhoil.pl
У Кітаі:
ТАА «Белнафтахім Шайхай трэйдзінг» (Xiangsen Shanghai Trading Co., Ltd.)
Адрас: Room 204, Building 188, Waigaoqiao free trade zone, Shanghai, 200121
Тэлефон: +8613818648747
E-mail: rudakov-china@yandex.com
У Грузіі:
ТАА «БНХ Тбілісі»
Адрас: г.Тбилиси, Сабуртало, ул.Баланчивадзе, 14
Кантактны тэл. дырэктара: +995 551098060
Тэлефон аддзела продажаў: +995 577643454
E-mail: bnktbilisi@gmail.com
Ва Украіне:
ТАА з І.І. «БНХ Украіна»
Адрас: ул. Митрополита Андрея Шептицкого, 4а, г. Киев, Украина 02002
Тэлефон / факс: +380443777337, +380443777375
E-mail: office@pbnh.com.ua
Web-сайт: www.pbnh.com.ua
У Латвіі:
ТАА «Ойл Лагістык» (Oil Logistic LLC.))
Адрас: Bauskas str. 58A-7, Riga, LV-1004
Тэлефон: +37167185750
Факс: +37167185760
E-mail: info@logistic.lv
Web-сайт: www.logistic.lv
У Літве:
ЗАТ «Трансхема» (UAB “Transchema”)
Адрас: Saltoniskiu g. 34а, LT-08105 Vilnius, Lithuania
Тэлефон: +37052629575
Факс: +37052629577
E-mail: info@transchema.lt
Web-сайт: www.transchema.lt
У Турцыі:
ТАА «БНХ Петракімія»
Адрас: YeşilköyMah. AtatürkCad. Block№12, EGS Business Park, Ofis №1, Bakirköy, Istanbul Turkey
Тэлефон: +905331357040
E-mail: bnh.petrokimya@gmail.com
Канцэрна «Белнафтахім»
Рэспубліка Беларусь, 220116, г. Мінск, пр. Дзяржынскага, 73
Тэлефон: +(375 17) 269-01-01, 269-03-11
Факс: +(375 17) 271-94-10, 271-97-00
Тэлетайп: 252303 «ТАНК»