Завод «Палімір» ужо больш за 50 гадоў працуе на рынках разнастайных хімічных прадуктаў, якія карыстаюцца попытам больш чым у 40 краінах свету. Дакладная і зладжаная работа калектыву забяспечвае ўстойлівы выпуск высокаякаснай прадукцыі, якая з’яўляецца сыравінай для многіх галін прамысловасці.