211441, г. Наваполацк, Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
Тэл.: +375 (214) 55-72-10
Факс: +375 (214) 55-79-69
/ А прадпрыемстве

         Прадстаўляем наша прадпрыемства, якое ўжо 45 гадоў паспяхова працуе на рынках разнастайных хімічных прадуктаў, якія карыстаюцца попытам больш чым у 40 краінах свету. Дакладная і зладжаная работа кожнага супрацоўніка калектыву забяспечвае ўстойлівы выпуск высакаякаснай прадукцыі, якая з'яўляецца сыравінай для многіх галін прамысловасці.


         Выпускаемая прадпрыемствам прадукцыя канкурэнтаздольна дзякуючы высокай якасці, разнастайнаму асартыменту і актыўнаму маркетынгу, мае шырокую вядомасць і шматлікіх спажыўцоў як на ўнутраным рынку, так і ў краінах СНД і далёкага замежжа. Гэтаму спрыяе і выгаднае геаграфічнае становішча прадпрыемства. Больш за 60% поліэтылену, акрылавых валокнаў, прадуктаў арганічнага сінтэзу і вуглевадародных фракцый экспартуецца ў Расію, Украіну, Германію, Фінляндыю, Польшчу, Іран, Прыбалтыку, Венгрыю, Балгарыю, Кітай і інш. краіны.

 

         Прадукты завода "Палімір" знаходзяць прымяненне ў самых разнастайных галінах прамысловасці: вытворчасці кабеля, перапрацоўцы пластмас, вытворчасці ўпаковачных матэрыялаў, вытворчасцi дываноў, тэкстыльных тканін і трыкатажных вырабаў, штучнага футра, вытворчасці бытавой хіміі і іншых прадуктаў. Шэраг арганічных злучэнняў, прапанаваных заводам "Палімір", з'яўляецца таксама сыравінай для далейшага сінтэзу разнастайных спецыяльных хімічных прадуктаў.



Сістэма менеджменту якасці

         Сістэма менеджменту якасці вытворчасці газападобных і вадкіх прадуктаў піролізу вуглевадароднай сыравіны, поліэтылену высокага ціску і кампазіцый на яго аснове, вырабаў з поліэтылену, прадуктаў арганічнага сінтэзу, валокнаў, жгута, нятканых палотнаў поліакрыланітрыльных і спецадзення сертыфікавана на адпаведнасць патрабаванням СТБ ISO 9001-2009 ў Нацыянальнай сістэме сертыфікацыі (сертыфікат адпаведнасці № BY/112 05.01. 002 0186) і патрабаванням DIN EN ISO 9001:2008 а Нямецкай сістэме акрэдытацыі TGA (сертыфікат адпаведнасці № QMS-00028).

 

Сістэма кіравання навакольным асяроддзем

         Сістэма кіравання навакольным асяроддзем прадпрыемства на вытворчасць прадукцыі (поліэтылену высокага ціску, валакна і жгута поліакрыланітрыльнага валакна Нiтрон - С, Д, М, нітрылу акрылавай кіслаты, эфіру метылавага акрылавай кіслаты і інш.) сертыфікавана на адпаведнасць патрабаванням СТБ ІСО 14001-2005 у Нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці РБ, сертыфікат № BY/112 05.1.0. ЦА.0039

 

Палімір удастоены ўзнагароды

         У 2010 годзе мецiлацэтылен-алелавая фракцыя - лаўрэат конкурсу "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь на рынку Расійскай Федэрацыі".       

         У 2009 годзе поліэтылен высокага ціску - лаўрэат конкурсу "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь на рынку Расійскай Федэрацыі".

          У 2008 годзе валакно поліакрыланітрыльнае Нiтрон - Д, нітрыл акрылавай кіслаты - лаўрэаты конкурсу "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь на рынку Расійскай Федэрацыі".

 

Іншыя ўзнагароды

         2006 г - Прэмія Урада Рэспублікі Беларусь

         2005 г - "Лепшыя тавары РБ на рынку Расіі"

         2003 г - "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь на рынку Расійскай Федэрацыі"


© 2002-2016, «Полимир»